cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Уступная праграма візіту Святога Айца ў Літву

Уступная праграма візіту Святога Айца ў Літву - RV

14/03/2018 12:36

Арцыбіскуп Вільнюсскі Гінтарас Грушас, старшыня літоўскага епіскапату, падзяліўся ўступнай, пакуль неафіцыйнай праграмай пілігрымкі Францішка ў Літву. Яна пройдзе 22-23 верасня 2018 г. у двух гарадах: Вільнюсе і Каўнасе. 

Падрыхтоўка да візіту толькі пачалася, адзначыў іерарх у інтэрв’ю каталіцкаму агенцтву “КАІ”, але ўжо вядома, што ў Вільнюсе, у суботу 22 верасня, Святы Айцец сустрэнецца з маладымі людзьмі ў рамках, як назваў яго арцыбіскуп, “міні Дня моладзі”. У Каўнасе, у нядзелю 23 верасня, Францішак узначаліць св. Імшу. Яна пройдзе ў тым жа месцы, у цэнтры горада, дзе ў 1993 г. Эўхарыстыю правёў Ян Павел II. Тут можа сабрацца да 300 тыс. чалавек, спадзяецца літоўскі іерарх.

Пантыфік наведае і Вострую Браму. Значнай падзеяй, паводле арцыбіскупа Грушаса, стане візіт Папы ў былую турму КДБ у цэнтры Вільнюса, дзе зараз размясціўся Музей генацыду, у памяць аб усіх тых, хто тут загінуў, у ліку якіх і духавенства. Гэта месца таксама ўшаноўвае памяць пра дэпартаваных у Сібір і вязняў камуністычных катавальняў. “Гэта важная частка нашай гісторыі. Мы захоўваем памяць пра тых, хто адкрыта даваў сведчанне веры ў цяжкія часы, а таксама людзей, якія аддалі сваё жыццё за Касцёл і свабоду”, - адзначыў старшыня літоўскага епіскапату. 

“Папа прыязджае у той момант, калі мы сутыкаемся з новымі выклікамі, як для веры, так і для грамадства: эміграцыя, сацыяльныя праблемы, маральны клімат Еўропы, што таксама аказвае ўплыў на нас. Думаю, што сіла сведчання Святога Айца, калі ён апынецца сярод нас, дасць магутны імпульс для нашай веры і надзеі”, - падзяліўся сваімі спадзяваннямі арцыбіскуп Грушас.

Францішак правядзе ў Літве два дні, з 22 па 23 верасня 2018 г. Па адным дні ён будзе знаходзіцца ў Латвіі і Эстоніі, адпаведна 24 і 25 верасня. Раней, у 1993 г., тры балтыйскіх дзяржавы наведаў св. Ян Павел II.


14/03/2018 12:36