cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Францішак сярод эстонцаў, 75% якіх – “людзі без веры”

Францішак сярод эстонцаў, 75% якіх – “людзі без веры” - REUTERS

15/03/2018 13:48

Для многіх эстонцай стала сюрпрызам навіна пра візіт Папы ў іх невялікую краіну, паколькі Францішак дагэтуль не быў у значна больш важных месцах, такіх як Францыя ці Аргентына, пракаментаваў агучаную на мінулым тыдні ў Ватыкане інфармацыю Апостальскі адміністратар Эстоніі, біскуп Філіп Жардан. 

Іерарх адзначыў, што жыхары краіны чакаюць ад Пантыфіка паслання міру і надзеі. Сталічны Талін стане апошнім месцам, якое Святы Айцец наведае у рамках сваёй “балтыйскай” пілігрымкі ў верасні.

“Наша грамадства мае патрэбу ў ін’екцыі духу. Католікі тут складаюць менш за 1%. Аж 75% эстонцаў лічаць сябе “людзьмі без веры”. Мы адчуваем сябе ўсё больш і больш бяспечнымі матэрыяльна і ўсё больш і больш згубленымі духоўна”, - падкрэсліў 57-гадовы іерарх, які паходзіць з Францыі і належыць да Прэлатуры “Opus Dei”. Ён адзначыў, што менавіта па гэтай прычыне дэвізам папскай пілігрымкі былі абраныя словы з папулярнай эстонскай народнай песні “Прачніся, маё сэрца”.

Сёлета спаўняецца 25 гадоў з дня Апостальскага падарожжа Яна Паўла II у тры краіны Балтыі: Літву, Латвію і Эстонію. Папа наведаў іх 4-10 верасня 1993 г. Францішак прыедзе сюды таксама ва ўзгаданым месяцы – 22-25 верасня 2018 г. І, як чвэрць стагоддзя таму, Эстонія стане апошнім і самым кароткім этапам праграмы.


15/03/2018 13:48