cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Справядлівасць і мір

Францішак моліцца аб вызваленні пакістанскай хрысціянкі

Францішак моліцца аб вызваленні пакістанскай хрысціянкі

16/03/2018 13:09

“Маё жыццё працягваецца толькі дзякуючы таму, што свет да гэтага часу памятае пра мяне”, - сказала Асія Бібі, сустракаючыся ў пакістанскай турме з мужам і дачкой. Яны наведалі жанчыну пасля свайго візіту ў Ватыкан, падчас якога яны размаўлялі пра сітуацыю з Францішкам. Папа перадаў пакістанскай хрысціянке ружанец і запэўніў, што ўвесь час моліцца за яе. “Гэта цуд, што мне дазволілі заставіць гэты ружанец. Дагэтуль я ніколі не магла мець пры сабе ніякай рэчы, звязанай з верай”, - прызналася Асія.

Азія Нарын, больш вядомая як Асія Бібі была асуджана пакістанскім судом да смяротнага пакарання праз павешанне за блюзнерства. Вердыкт прыцягнуў сусветную ўвагу. У 2009 г. жанчына, працуючы на зборы ягад у акрузе Шэкхупура, выпіла вады з так званай “мусульманскай” студні. Мусульманкі, якія працавалі побач, абвінавацілі яе ў тым, што яна апаганіла ваду. Яна трапіла ў турму і ў 2010 г. атрымала смяротны прысуд. Ужо дзевяць гадоў хрысціянка чакае на яго выкананне. Паводле адвакатаў, ёсць шанец, што яшчэ перад Вялікаднем адбудзецца суд, які можа прыняць рашэнне аб вызваленні жанчыны.

У Пакістане пануе ўсё больш і больш неспрыяльная для хрысціян атмасфера. Гэта звязана з распаўсюджаннем радыкальнага ісламу. Міністр па справах меншасцяў Шахбаз Бхаці, хрысціянін, і губернатар правінцыі Пенджаб Салман Тасіра, мусульманін, былі забітыя за выказванні пра жорсткасць пакістанскіх законаў аб блюзнерстве і пра неабходнасць памілавання Асіі Бібі.


16/03/2018 13:09