cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Пантыфік ушанаваў рэліквіі св. Айца Піо

Пантыфік ушанаваў рэліквіі св. Айца Піо - REUTERS

17/03/2018 15:03

Святы Айцец здзейсніў візіт у кляштар Ордэна Капуцынаў у Сан-Джавані-Ратонда, дзе сустрэўся з хворымі законнікамі і наведаў пакой, у якім жыў Айцец Піо. Папа ўшанаваў крыж перад якім 50 гадоў таму святы атрымаў стыгматы, а таксама яго рэліквіі, якія былі выстаўлены ў санктуарыі Санта-Марыя-Дэла-Грацыя. На шкляным саркафагу з целам законніка Пантыфік пакінуў чырвоную стулу – элемент літургічнага аддзення, які, між іншым, апранаецца святарамі падчас удзялення сакрамэнту споведзі.

Францішак мае асаблівую пашану да Айца Піо. У рамках святкавання Года Міласэрнасці ў 2016 г. ён распарадзіўся, каб рэліквіі гэтага святога былі дастаўлены ў ватыканскую базыліку і выстаўлены для ўшаванання вернікамі. 


17/03/2018 15:03