2018-03-17 14:49:00

Папа сустрэўся з хворымі дзецьмі ў Cан-Джавані-Ратонда


Самым кранальным пунктам пілігрымкі Францішка ў Сан-Джавані-Ратонда стаў візіт у анкалагічнае аддзяленне мясцовай педыятрычнай бальніцы, якая была адкрыта ў 1956 г. па жаданні Айца Піо.

Папа прайшоў па палатах клініцы, асабіста вітаючы дзяцей, якія праходзяць тут лячэнне, а таксама іх бацькоў, медыцынскі персанал і валанцёраў, якія дапамагаюць ствараць найбольш адпаведную для маленькіх пацыентаў атмасферу. У памяць аб сваім візіце ён напісаў некалькі слоў падтрымкі на спецыяльным плакаце, які быў размешчаны ў адным з бальнічных памяшканняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.