2018-03-18 15:03:00

Папа падзякаваў арганізатарам яго візіту да Айца Піо


Падчас сваёй сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 18 сакавіка Святы Айцец прывітаў вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра, а таксама падзякаваў арганізатарам яго ўчарашняга візіту ў рэгіён Апулія, у Італіі, з нагоды 100-годдзя з’яўлення стыгматаў у св. Айца Піо і 50-годдзя з дня яго смерці.

“Учора я наведаў Петрэльчыну і Сан-Джавані-Ратонда. Сардэчна вітаю і дзякую супольнасцям дыяцэзіі, біскупам Акрока і Кастора, кансэкраваным асобам, вернікам і прадстаўнікам уладаў. Дзякую вам за цёплы прыём і ўсіх маю ў сваім сэрцы, але асабліва хворых ў “Доме Палёгкі Цярпення”, пажылых людзей і моладзь. Дзякую ўсім тым, хто падрыхтаваў гэты незабыўны візіт. Няхай Айцец Піо благаславіць ўсіх”, - сказаў Францішак.

Наступнік св. Пятра ўпершыню наведаў гарадок Петрэльчына. У Сан-Джавані-Ратонда раней за яго пабывалі св. Ян Павел II і Бэнэдыкт XVI.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.