2018-03-19 13:40:00

Урачыстасць св. Юзафа – двайное свята ў Ватыкане


19 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўрачыстасць св. Юзафа, выбранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Сёлета ў Ватыкане яна мае двайное значэнне: акрамя ўспаміну нябеснага заступніка Касцёла, у гэты дзень узгадваецца таксама пра пяцігоддзе пачатку служэння Францішка на Пасадзе св. Пятра. 

Цяперашні Папа афіцыйна распачаў свой пантыфікат на шосты дзень пасля завяршэння канклава. 19 сакавіка 2013 г. ён узначаліў спецыяльную літургію на плошчы св. Пятра, падчас якой атрымаў сімвалы папскай улады – папскі палій і Пярсцёнак Рыбака, а таксама прыняў абяцанне паслухмянасці з боку прадстаўнікоў Калегіі кардыналаў.

У св. Імшы на пачатак служэння новага Біскупа Рыма прымалі ўдзел каля 200 тыс. чалавек з розных куткоў планеты, у тым ліку афіцыйныя дэлегаты 132 краін і міжнародных арганізацый, 31 прэзідэнт, 6 манархаў і 11 прэм’ер-міністраў, прадстаўнікі 33 рэлігій і веравызнанняў.  








All the contents on this site are copyrighted ©.