cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Пантыфік: малітва – першае заданне біскупа

Пантыфік: малітва – першае заданне біскупа - AP

20/03/2018 15:15

Малітва – гэта першы абавязак біскупа, нагадаў Папа тром новым Апостальскім нунцыям, якім, ва ўрачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, і пятую гадавіну пачатку свайго служэння на Пасадзе св. Пятра, удзяліў біскупскае пасвячэнне. Урачыстая літургія прайшла вечарам 19 сакавіка 2018 г. у ватыканскай базыліцы.

Сакру атрымалі: мансеньёр Вальдэмар Станіслаў Сомертаг, Апостальскі нунцый у Нікарагуа; мансеньёр Альфрэд Шуэрэб, Апостальскі нунцый у Паўднёвай Карэі і мансеньёр Жазэ Авэліна Бэтэнкур, Апостальскі нунцый у Арменіі і Грузіі. Усе тры намінанты былі пакліканы на дыпламатычнае служэнне ў лютым 2018 г.

Падчас св. Імшы Пантыфік прамовіў гамілію, прадугледжаную абрадам пасвячэння, дапаўняючы яе сваімі ўласнымі заўвагамі. Ён нагадаў, што біскупы атрымліваюць сакру, каб дапамагаць людзям ісці да Бога, а не для вырашэння спраў гэтага свету ці заняцця палітыкай. Біскупства – гэта назва служэння, а не прывілей, таму важна пазбягаць спакусы ператварэння ў “князёў”, падкрэсліў ён.

Папа заўважыў, што самым першым абавязкам біскупа з’яўляецца малітва. “Біскуп, які не моліцца, не спаўняе ні сваіх абавязкаў, ні свайго паклікання”, - дадаў ён. 

Святы Айцец заклікаў новапрызначаных іерархаў любіць людзей, якіх ім даручае Бог, у першую чаргу духавенства. “Калі ласка, захоўвайце блізкасць да прэзбітэраў, каб мелі магчымасць знайсці біскупа ў той жа дзень, калі шукаюць яго, або максімум на наступны дзень”, - параіў ён.

Паводле Францішка, для біскупа важным з’яўляецца таксама захаванне блізкасці да бедных, безабаронных, патрабуючых падтрымкі і дапамогі. “Заклікайце вернікаў супрацоўнічаць у апостальскім заданні і з ахвотай выслухоўвайце іх”, - папрасіў іерархаў Папа.


20/03/2018 15:15