cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Спачуванні Францішка пасля смерці кардынала О’Браэна

Спачуванні Францішка пасля смерці кардынала О’Браэна - RV

20/03/2018 17:27

Пантыфік выказаў свае спачуванні ў сувязі са смерцю шатландскага кардынала. “Я быў засмучаны, даведаўшыся пра смерць яго эмінэнцыі кардынала Кіта Патрыка О’Браэна. Дасылаю шчырыя спачуванні Вам, яго сям’і і ўсім, хто смуткуюць з нагоды яго скону. Давяраючы яго душу міласэрнай любові Бога нашага Айца і запэўніваючы ў сваіх малітвах за архідыяцэзію Сэнт-Эндруса і Эдынбурга, сардэчна ўдзяляю сваё апостальскае благаслаўленне, як заклад спакою і суцяшэння ў Пану нашым Езусе Хрысце”, - гаворыцца ў тэлеграме на імя арцыбіскупа Лео Кёшлі, цяперашняга пастыра архідыяцэзіі.

Кардынал Кіт Майкл Патрык О’Браэн быў арцыбіскупам Сэнт-Эндруса і Эдынбурга з 30 мая 1985 г. па 18 лютага 2013 г. У калегію кардыналаў быў уключаны 21 кастрычніка 2003 г.

Колькасць кардыналаў выбаршчыкаў пасля смерці іерарха не змянілася – іх застаецца 117. 


20/03/2018 17:27