2018-03-20 16:22:00

У Вялікі чацвер Францішак правядзе літургію для вязняў


У Вялікі чацвер, 29 сакавіка 2018 г., у 16.00 Пантыфік адправіцца ў рымскую турму “Regina Coeli” і там будзе цэлебраваць Літургію Вячэры Пана, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. 

Спачатку Францішак сустрэнецца са зняволенымі хворымі ў турэмным лазарэце, затым узначаліць Эўхарыстыю з абрадам абмывання ног 12 асобам, пасля якой паразмаўляе з некаторымі са зняволеных.

Трэба нагадаць, што ў юбілейным 2000 г. гэту пенітэнцыярную ўстанову наведаў Ян Павел II. У свій час пра мясцовых зняволеных клапаціўся кардынал Агасціна Казаролі, легендарны ватыканскі Дзяржсакратар.

Год таму Францішак узначаліў літургію Вячэры Пана ў турме Пальяна, у дыяцэзіі Палестрына, недалёка ад Рыма. У 2016 г. гэта адбылося ў прытулку для ўцекачоў у Кастэльнуова-дзі-Порта. У 2015 г. – у турме “Rebibbia” ў Рыме. У 2014 г. – у цэнтры “Santa Maria della Provvidenza” ў Рыме. Сваю першую Эўхарыстыю ў якасці Пантыфіка, у 2013 г. Францішак узначаліў у турме для непаўналетніх “Casal del Marmo” ў Рыме.








All the contents on this site are copyrighted ©.