cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Пантыфік пацвердзіў свой візіт у Ірландыю на форум сем'яў

Пантыфік пацвердзіў свой візіт у Ірландыю

21/03/2018 14:16

Папа анансаваў, што ў канцы жніўня адправіцца ў Ірландыю на IX Сусветную сустрэчу сем’яў. Форум пройдзе пад дэвізам “Евангелле сям’і, радасць для свету”.

“З нагоды Сусветнай сустрэчы сем’яў маю намер паехаць у Дублін, з 25 па 26 жніўня гэтага года. Ужо зараз хачу падзякаваць грамадзянскім уладам, епіскапату, біскупу Дубліна і ўсім, якія рыхтуюць візіт”, - сказаў Францішак 21 сакавіка 2018 г. у канцы агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

На плошчы св. Пятра прысутнічаў таксама арцыбіскуп Дубліна Дзіармайд Марцін, а таксама арганізатары сусветнага сямейнага мерапрыемства ў сталіцы Ірландыі.

У Касцёле ўжо на працягу года рыхтуюцца да падзеі. Адбываюцца адмысловыя канферэнцыі, сустрэчы, пілігрымкі, спартыўныя спаборніцтвы, дні моладзі, рэкалецыі для свецкіх вернікаў і святароў. У жніўні 2017 г. у графстве Офалі прайшоў летні малітоўны фестываль “Youth 2000”.

Сусветныя сустрэчы сем’яў праводзяцца кожныя тры гады. Першая адбылася ў 1994 г. у Рыме. Затым форум прымалі: Рыа-дэ-Жанейра, Рым, Маніла, Валенсія, Мехіка, Мілан і Філадэльфія.


21/03/2018 14:16