cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Святы Айцец узначаліць экуменічную малітву ў Домскім саборы

Святы Айцец узначаліць экуменічную малітву ў Домскім саборы - RV

21/03/2018 17:37

У рамках свайго візіту ў краіны Балтыі з 22 па 25 верасня 2018 г. Францішак прыме ўдзел у экуменічным набажэнстве ў славутым рыжскім Домскім саборы. Аб гэтым паведаміў лютэранскі архіепіскап сталіцы Латвіі Яніс Ванагс, у інтэрв’ю нямецкаму каталіцкаму агенцтву “KNA”. Апостальская Сталіца пацвердзіла папскае падарожжа, але пакуль не апублікавала яго праграмы. Вядома, што ў Латвіі Пантыфік наведае Рыгу і Аглону.

“Я радуюся з нашымі каталіцкімі сябрамі, таму што для іх гэта вялікая падзея. Мы будзем разам маліцца ў рамках экуменічнага набажэнства ў нашым саборы. Я лічу, што гэты візіт з’яўляецца яшчэ больш важным для латвійскай дзяржавы, нават больш, чым для астатняй часткі не-каталіцкіх Цэркваў. Мы не бачым ніякіх праблем у сувязі з візітам Францішка. Ён для нас – выбітны госць”, - сказаў кіраўнік Лютэранскай Царквы Латвіі.

Вераснёўская пілігрымка Пантыфіка стала галоўнай тэмай асамблеі епіскапату Літвы, якая праходзіла ў Вільнюсе. Іерархі заняліся арганізацыйнымі пытаннямі, звязанымі з папскім візітам, а таксама абмеркавалі змест ліста да Святога Айца і паслання да ўсіх вернікаў і людзей добрай волі, якія ўключацца ў падрыхтоўку Апостальскага падарожжа.

Прадстаўнікі аргкамітэту прадставілі рэкамендацыі адносна прыбыцця Папы, а таксама спіс дыяцэзіяльных каардынатараў, адказных за падрыхтоўку вернікаў да гэтай сустрэчы. Было таксама вырашана правесці збор сродкаў для пакрыцця арганізацыйных выдаткаў. 
Францішак наведае Літву 22-23 верасня, Латвію 24 верасня, і Эстонію 25 верасня.


21/03/2018 17:37