cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Прызначаны кіраўнік службы пратакола Дзяржсакратарыяту

Прызначаны кіраўнік службы пратакола Дзяржсакратарыяту - REUTERS

22/03/2018 12:24

22 сакавіка 2018 г. Святы Айцец прызначыў новага кіраўніка службы пратакола Дзяржсакратарыяту. Ім стаў 49-гадовы ірландскі святар, мансеньёр Джозэф Мёрфі, які дагэтуль з’яўляўся супрацоўнікам узгаданай структуры. Папярэдні кіраўнік – арцыбіскуп Жазэ Авэліна Бэтэнкура, быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Арменіі і Грузіі.

Кс. прэлат Джозэф Мёрфі нарадзіўся ў 1968 г. у горадзе Корк, на поўдні Ірландыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1993 г. З 1997 г. працаваў у Секцыі па агульных справах Дзяржсакратарыяту , а з 2006 г. – у Секцыі па адносінах з дзяржавамі. З 2008 г. з’яўляецца духоўным кіраўніком ватыканскай дабрачыннай “Асацыяцыі святых Пятра і Паўла”.


22/03/2018 12:24