2018-03-22 15:08:00

Афіцыйны дакумент пасля перадсінадальнай сустрэчы моладзі


Больш за 300 дэлегатаў з розных краін свету працуюць у Рыме над гістарычным дакументам, які павінен прадставіць панараму поглядаў, праблем і мар сённяшняй моладзі. Як падкрэсліваюць яго сааўтары, гэта будзе заклік да будавання Касцёла міласэрнасці і блізкасці да “звычайнага” чалавека.

Дакумент, што маладыя людзі ўручаць у Пальмовую нядзелю Францішку, будзе сфарміраваны ў выніку дыскусіі, якую удзельнікі падрыхтоўчай сустрэчы да кастрычніцкага Сіноду Біскупаў вядуць у гэтыя дні вакол 15 тэм, прапанаваных Сакратарыятам Сінода. Яны датычаць тоеснасці маладых людзей, іх поглядаў адносна веры, Касцёла, будучыні, прафесійных і сацыяльных выклікаў, пабудовы адносін, жыцця ў лічбавай прасторы. Важным элементам дэбатаў сталі меркаванні 15 тыс. карыстальнікаў інтэрнэту, якія заставілі свае допісы на спецыяльным профілі ў “Facebook”.

Бягучая сустрэча мае на мэце сабраць галасы не толькі вернікаў, але і тых, хто не атаясамлівае сябе з Касцёлам або адкрыта заяўляе, што не верыць у Бога.

Перадсінадальны моладзевы форум будзе працягвацца да суботы 24 сакавіка 2018 г. Распрацаваны дакумент будзе мець уплыў на Працоўны дакумент (Instrumentum Laboris) Сіноду Біскупаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.