2018-03-22 12:13:00

Папа: споведзь – гэта не хімчыстка


Любоў Бога – гэта любоў маці і бацькі адначасова, падкрэсліў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 22 сакавіка 2018 г. цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У гаміліі ён спаслаўся на літургічнае чытанне з Кнігі Быцця пра запавет Бога з Абрагамам, які застаецца актуальным на працягу ўсёй гісторыі народа, нягледзячы на яго грахі і вераадступніцтва (17, 3-9).

“Любоў Бога – гэта любоў маці. Ён ніколі не забываецца пра нас, не можа гэтага зрабіць... Ён верны свайму запавету і гэта дае нам упэўненасць. Мы можам сказаць: “Маё жыццё вельмі кепскае... Я перажываю цяжкасці, з’яўляюся грэшнікам, грэшніцай...”. Але Ён не забываецца пра цябе, бо мае тую любоў, што зыходзіць з самага нутра, якая з’яўляецца любоўю і бацькі, і маці”, - заўважыў Папа.

Паводле Пантыфіка, такая вернасць Бога павінна станавіцца крыніцай радасці і праслаўлення ў надзеі, бо “кожны з нас ведае, што не з’яўляецца верным”, а Бог мае дасканалую вернасць.

“Верны Бог не можа адмовіцца ад самаго сябе, не можа адмовіцца ад нас, не можа адмовіцца ад сваёй любові, не можа адмовіцца ад свайго народа, таму што любіць нас. Такая яна – вернасць Бога... Калі прыступаем да сакрамэнту пакаяння, калі ласка, давайце не думаць, што ідзём у хімчыстку, каб змыць бруд. Не. Мы ідзём, каб увайсці ў любячыя адбымкі гэтага вернага Бога, Які заўсёды нас чакае. Заўсёды...”, - падкрэсліў Францішак.

Напрыканцы гаміліі Святы Айцец заўважыў, што не магчыма жадаць большага, чым любові Бога, і заклікаў у надзеі славіць Пана за яго бацькоўскую і мацярынскую любоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.