2018-03-22 11:03:00

Святы Айцец: два гады ў “Instagram”


Папскі профіль у “Instagram” адзначае ў гэтыя дні другую гадавіну заснавання. @Franciscus быў створаны 19 сакавіка 2016 г. Сёння за ім сочаць 5,3 млн карыстальнікаў інтэрнэту. У “асабістым фотаальбоме” Пантыфіка з’явілася ўжо больш за 500 здымкаў, якія ілюструюць самыя значныя падзеі яго служэння.

Найбольш папулярнымі фота на профілі з’яўляюцца тыя, на якіх Папа моліцца, благаслаўляе, сустракаецца з людзьмі. “Усмешка, якая выклікае надзею, тон голасу, які нясе суцяшэнне, абдымкі, якія, здаецца, дасягаюць чалавека нават праз лічбавую выяву, сведчаць, што Францішак ідзе разам з усімі “шляхам міласэрнасці і пяшчоты Бога”, як абяцаў у сваім першым допісе”, - сказала кіраўнік тэалагічна-душпастырскага аддзелу Сакратарыяту па камунікацыі, спадарыня Наташа Гавекар.

Акаунт @Franciscus быў створаны прыкладна праз месяц пасля ватыканскай сустрэчы Святога Айца з сузаснавальнікам “Instagram” Кэвінам Сістрамам. Амерыканскі праграміст і бізнесмен таксама прысутнічаў у Ватыкане падчас афіцыйнай актывацыі папскага профілю.








All the contents on this site are copyrighted ©.