cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Сям'я і моладзь

У Ватыкане прадставілі дакумент перадсінадальнай сустрэчы

У Ватыкане прадставілі дакумент перадсінадальнай сустрэчы - AP

24/03/2018 14:33

24 сакавіка 2018 г. у Ватыкане, на спецыяльнай прэс-канферэнцыі прадставілі выніковы дакумент перадсінадальнай сустрэчы моладзі, які стане “адной з крыніц” для рэдакцыі “Instrumentum Laboris” кастрычніцкага Сінода Біскупаў. Таксама ён будзе адпраўлены “на месцы” – нацыянальным Канферэнцыям Біскупаў. Аб гэтым паведаміў Генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Ларэнца Балдзісэры.

Дакумент, падрыхтаваны на працягу гэтага тыдня, падзелены на тры часткі, якім папярэднічаюць уводзіны: першая – прысвечана праблемам і магчымасцям маладых людзей у сучасным свеце; другая – веры і пакліканню, распазнанню і суправаджэнню моладзі; трэцяя – адукацыйнай і душпастырскай дзейнасці Касцёла. 

Кардынал Балдзісэры засяродзіўся на ідэях і ключавых словах Дакументу. Маладыя людзі, якія кажуць аб сабе ў першай асобе множнага ліку, выкарыстоўваюць паняцце “маладога Касцёла”, які не стаіць у апазіцыі, але знаходзіцца “ўнутры” Касцёла ў якасці яго зачыну.

З тэксту вынікае вялікае жаданне празрыстасці і даверу з боку Касцёла, асабліва яго пастыраў. Маладыя людзі шукаюць выхавальнікаў з “чалавечым тварам”, гатовых у выпадку неабходнасці прызнаць свае слабыя бакі. Яны пакутуюць сёння ад адсутнасці рэальнага суправаджэння, ад недахопу асоб, якія дапамогуць ім знайсці свой шлях у жыцці; таму і просяць хрысціянскую супольнасць узяць на сябе такую адказнасць. Моладзь заклікае да будавання Касцёла адкрытага на рэальнасць, на дыялог з сучаснасцю, у прыватнасці, з светам новых тэхналогій.

Кардынал Балдзісэры адзначыў, што маладыя людзі прадэманстравалі падчас форуму сур’ёзнасць падыходу, жаданне пошуку сэнсу, шчодрую адкрытасць і спантаннасць. Яны выказалі свой давер Касцёлу і заявілі аб тым, што звязваюць з ім вялікія спадзяванні.

25 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, прадстаўнікі моладзі ўручаць Дакумент Францішку. Затым ён будзе перададзены ўсім Сінадальным Айцам кастрычнікай асамблеі.

У перадсінадальнай сустрэчы моладзі, якая праходзіла 19-24 сакавіка 2018 г. у Рыме, прымалі ўдзел каля 300 делегатаў з розных частак свету. Месцам правядзення форуму стаў Папскі міжнародны калегіум “Maria Mater Ecclesiae”. Папа асабіста адкрыў пасяджэнне 19 сакавіка — у пятую гадавіну пачатку свайго служэння на Пасадзе св. Пятра. Ён скіраваў прывітанне да моладзі і адказаў на пытанні пяці маладых дэлегатаў ад епіскапатаў, каталіцкіх рухаў, іншых канфесій і рэлігій, вязняў і ахвяр нарказалежнасці.


24/03/2018 14:33