cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Пантыфік спачувае пасля пажару ў Кемерава

Пантыфік спачувае пасля пажару ў Кемерава - REUTERS

26/03/2018 16:11

26 сакавіка 2018 г. Пантыфік выказаў сваё спачуванне пасля інцыдэнту ў расійскім Кемерава, дзе ў выніку пажару, па апошніх дадзеных, загінулі 64 асобы. 

“Яго Святасць Францішак быў глыбока засмучаны, даведаўшыся пра пажар, які ўзнік у комплексе “Зімовая вішня” ў Кемерава. Ён выказвае свае шчырыя спачуванні ўсім пацярпелым ў выніку гэтай трагедыі. Давяраючы памерлых, асабліва шматлікіх дзяцей, якія страцілі свае жыцці, міласэрнай любові Бога Усемагутнага, Яго Святасць запэўнівае ў малітвах усіх, хто аплаквае сваю страту. Выказваючы духоўную блізкасць да ўладаў і персаналу аварыйных службаў, якія дапамагаюць параненым і працягваць пошукі зніклых без вестак, Францішак выпрошвае для ўсіх Божага благаслаўлення міру і суцяшэння”, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, якую падпісаў Дзяржсакратар Яго Святасці, кардынал Пьетра Паралін.

Днём у нядзелю, 25 сакавіка 2018 г., у цэнтры Кемерава загарэўся комплекс “Зімовая вішня”. Сігналізацыя не спрацавала, многія наведвальнікі апынуліся заблакаваныя ўнутры памяшканняў. У спісах зніклых без вестак – дзясяткі чалавек, у тым ліку шмат дзяцей. Пажарныя змаглі атрымаць доступ да ўсіх памяшканняў толькі праз 12 гадзін пасля пачатку пажару. Паводле апошніх звестак, сярод 64 загінулых, дзевяць дзяцей.


26/03/2018 16:11