2018-03-28 14:08:00

Ватыканская сустрэча венесуэльскага прадстаўніка апазіцыі


Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі сустрэўся з венесуэльскім палітыкам, які прадстаўляе апазіцыю. Хірам Гавірыа распавёў кардыналу Пьетра Параліну пра катастрафічнае становішча мясцовых жыхароў. У гэтай адной з самых багатых краін у Лацінскай Амерыцы сёння не хапае медыкаментаў і прадуктаў харчавання, існуюць перабоі ў падачы электраэнергіі. 90% жыхароў не могуць дазволіць сабе задаволіць самыя надзённыя патрэбы. Шматлікія аддаюць перавагу эміграваць.

Прадстаўнік дэмакратычнай апазіцыі падзякаваў Дзяржсакратару Яго Святасці за выразную пазіцыю епіскапату Венесуэлы ва ўмовах цяперашняга крызісу. І кардынал Паралін, і Гавірыа выказалі ўпэўненасць, што намаганні павінны быць накіраваны на мірныя рашэнні на аснове перамоў і свабодных выбараў.

Аб сітуацыі ў Венесуэле таксама нядаўна заявіў мясцовы епіскапат. Іерархі заклікалі ўсіх грамадзян не пераставаць клапаціцца пра лёс сваёй радзімы. Яны абвінавацілі ўрад ва ўвядзенні таталітарнай і эканамічна неэфектыўнай сістэмы, падкрэслілі, што народ патрабуе пераменаў, і яго воля павінна быць выканана. Акрамя таго, венесуэльскія біскупы заклікалі да ўсеагульнай салідарнасці і дапамогі тым, хто адчувае наступствы крызісу найбольш востра.








All the contents on this site are copyrighted ©.