2018-03-28 13:02:00

Упершыню канцэрт з Сікстынскай капэлы “live” ў інтэрнэце


Упершыню канцэрт з Сікстынскай капэлы будзе трансліравацца ў прамым эфіры ў інтэрнэце. Гэта будзе “Stabat Mater” шатландскага кампазітара Джэймса Макмілана, у выкананні брытанскага хору “The Sixteen” і суправаджэнні аркестра “Britten Sinfonia”. У іх выкананні два гады таму ў лонданскім “The Barbican Center” прагучала прэм’ера ўзгаданага твору. Ватыканскі канцэрт пройдзе 22 красавіка 2018 г.

Арцыбіскуп Вэстмінстэрскі, кардынал Вінцэнт Нікалс, які паспрыяў правядзенню канцэрту ў Сікстынскай капэле, сказаў, што “Stabat Mater” з’яўляецца “незвычайнай малітвай”, якая выказвае “жаданне далучыцца да  пакут Езуса і Марыі”. Гэта “рэзка кантрастуе з сучаснай рэакцыяй на пакуты” – імкненнем уцячы ад іх.

“Гэтая малітва ўключае ў актыўны ўдзел ў пакутах. Заклікае да любові, гатоўнасці быць побач з тымі, хто пакутуе, узяць іх боль у сваё сэрца. У першую чаргу, гэта малітва маці. Кампазітар Джэймс Макмілан дасканала перадае сілу і драму гэтай малітвы”, - лічыць кардынал Нікалс.

Каталіцкі гімн ХІІІ стагоддзя носіць назву, узятую з першых слоў малітвы “Stabat Mater Dolorosa”. Музыку да тэксту пісалі, сярод іншага, Антоніа Вівальдзі і Джавані П’ерлуіджы да Палестрына.

Канцэрт у Сікстынскай капэле будзе трансліравацца ў прамым эфіры, а затым застанецца даступным на працягу месяца на сайце інтэрнэт-радыё “Classic FM”.








All the contents on this site are copyrighted ©.