2018-03-28 12:08:00

Францішак наведаў Бэнэдыкта XVI, каб павіншаваць з Пасхай


Францішак павіншаваў Бэнэдыкта XVI з наступаючай урачыстасцю Вялікадня. Візіт Пантыфіка ў кляштар “Mater Ecclesiae” – рэзідэнцыю Папы на пенсіі – адбыўся 27 сакавіка 2017 г. “Святы Айцец, як гэта робіць з розных нагод, прыбыў у другой палове дня з візітам да Бэнэдыкта XVI, каб павіншаваць яго з Пасхай”, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы ў сваёй лаканічнай заяве. 

Пасля сыходу Бэнэдыкт XVI жыве ў будынку былога кляштара на тэрыторыі Ватыканскіх садоў і падтрымлівае Касцёл сваёй малітвай. Францішак перыядычна наведвае свайго папярэдніка з нагоды вялікіх святаў і касцёльных падзей.

Былы кіраўнік Залы Друку, кс. Фэдэрыка Ламбардзі адзначаў сяброўскія адносіны, якія ўсталяваліся паміж Бэнэдыктам XVI і яго наступнікам Францішкам. “Сціплая і спакойная духоўная блізкасць” ажыўляецца малітвай, сустрэчамі, тэлефоннымі размовамі, гаварыў год таму святар. На яго думку, мы “з’яўляемся сведкамі беспрэцэндэнтнай рэчаіснасці”, бо кожнае з’ўленне папы Францішка і яго папярэдніка разам з’яўляецца “вялікай радасцю і цудоўным прыкладам адзінства Каталіцкага Касцёла”.








All the contents on this site are copyrighted ©.