cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Пантыфік атрымаў пасхальныя віншаванні ад копцкага Патрыярха

Пантыфік атрымаў пасхальныя віншаванні ад копцкага Патрыярха

30/03/2018 12:25

Патрыярх Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадрас ІІ скіраваў Святому Айцу відэапасланне з велікоднымі віншаваннямі. Ён падкрэсліў, што Пасха з’яўляецца святам, якое напоўнена радасцю па прычыне ўваскрасення Езуса Хрыста і Яго перамогі над смерцю, а таксама перамянення крыжа ў крыніцу жыцця і збаўлення для ўсяго чалавецтва.

Тавадрас ІІ таксама павіншаваў Папу з пятай гадавінай пачатку служэння на Пасадзе св. Пятра, якая адзначалася 19 сакавіка 2018 г. У сувязі з гэтым ён узгадаў пра свой візіт у Ватыкан, які адбыўся праз два месяцы пасля пачатку пантыфіката Францішка, у маі 2013 г., які назваў цудоўнай і натхнёнай Святым Духам падзеяй. “Няхай Пан благаславіць Ваша служэнне, місію, здароўе і дасць доўгіх гадоў жыцця”, - пажадаў Патрыярх.

Копцкая Праваслаўная Царква адзначае Вялікдзень па юліянскім календары. Сёлета ён прыпадае на 8 красавіка.


30/03/2018 12:25