cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Папа паабедаў са святарамі Рымскай дыяцэзіі

Папа паабедаў са святарамі Рымскай дыяцэзіі

30/03/2018 11:36

Па традыцыі ў Вялікі чацвер, у які ўзгадваецца ўстанаўленне святарства і Эўхарыстыі, Францішак паабедаў з групай пробашчаў Рымскай дыяцэзіі. Сустрэча адбылася пасля св. Імшы Хрызма, якую Папа цэлебраваў 29 сакавіка 2018 г. у базыліцы св. Пятра. Яна прайшла ў ватыканскіх апартаментах арцыбіскупа Анджэла Бэчу, субстытута Дзяржсакратарыята Яго Святасці.

Падчас размоў святары дзяліліся з Пантыфікам уласным досведам і праблемамі, з якімі сустракаюцца ў штодзённасці. Святы Айцец параіў ім заўсёды быць блізкімі да людзей і асаблівым чынам клапаціцца пра бедных, каб у каталіцкіх парафіях яны маглі адчуваць сябе як дома.

Адзін з удзельнікаў сустрэчы, пробашч рымскай парафіі св. Эўстахія, кс. прэлат Пьетра Сігурані, распавёў, што ў ходзе дыялогу з Папам святары пыталіся ці не пакутуе ён да крытыкі, з якой яму даводзіцца сустракацца. Францішак назваў існаванне крытычных поглядаў нармальнай з’явай і дадаў, што “калі чалавек давярае Пану і ў сумленні робіць тое, што Бог яму кажа, крытыка можа нават дапамагчы ў пэўны момант”.


30/03/2018 11:36