cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Пантыфік: сузіраць пустую магілу, не баяцца, ісці за Езусам

Пантыфік: сузіраць пустую магілу, не баяцца, ісці за Езусам - REUTERS

31/03/2018 23:40

Цішыня і маўчанне вучняў пасля смерці Езуса, гэта толькі прэлюдыя да самага вялікага абвяшчэння ў гісторыі: "Хрыстус уваскрос", падкрэсліў Францішак падчас літургіі Пасхальнай вігіліі, якую ўзначаліў вечарам 31 красавіка 2018 г. у ватыканскай базыліцы. Падчас св. Імшы ён удзяліў хрост васьмі дарослым асобам з Італіі, Албаніі, ЗША, Нігерыі і Перу.

У гаміліі Святы Айцец спаслаўся на сітуацыю апосталаў, якія моўчкі глядзелі на прыніжэнні і фальшывыя сведчанні, што абрынуліся на Хрыста, здрадзілі Яму, а пасля Яго смерці разбегліся, пахаваліся і змоўкнулі. Гэты досвед паўтараецца таксама ў сучасных вучнях, якія змоўкнулі перад абліччам рэчаіснасці, якая прымушае адчуваць і верыць, нібыта нічога нельга зрабіць, каб перамагчы несправядлівасць, якую спазнаюць на сябе многія нашы браты.

Але пасярод гэтага маўчання "пачынаюць крычаць камяні": "магільны камень крычыць і сваім крыкам абвяшчае ўсім новы шлях". Мы пакліканы "сузіраць пустую магілу і слухаць словы анёла: "Не бойцеся... Ён уваскрос", заклікаў Францішак.

"Гэта словы, якія прагнуць дасягнуць нашых самых глыбокіх перакананняў і ўпэўненасцяў, таго, як мы судзім і вырашаем штодзённыя справы, асабліва як адносімся да іншых людзей. Пустая магіла жадае кінуць выклік, зрушыць з месца, паставіць пад пытанне, але перш за ўсё, хоча заахвоціць нас верыць і спадзявацца на тое, што Бог "з'яўляецца" у кожнай сітуацыі, у кожнай асобе, і што Яго святло можа дасягнуць самых нечаканых і самых закрытых куткоў жыцця", - адзначыў ён.

Езус уваскрос з памерлых, каб зрабіць нас саўдзельнікамі сваёй справы збаўлення. "Гэта фундамент і сіла, якую мы маем як хрысціяне, каб прысвяціць наша жыццё і сілы, інтэлект, пачуцці і волю пошуку і асабліва стварэнню шляхоў годнасці. "Яго тут няма... Ён уваскрос!". Гэтае абвяшчэнне падтрымлівае нашу надзею і перамяняе яе ў канкрэтныя жэсты любові", - сказаў Папа.

Паводле слоў Францішка, трэба дазволіць, "каб наша кволасць была намашчана гэтым досведам". "Як моцна мы патрабуем таго, каб наша вера абнавілася, каб нашыя блізарукія гарызонты былі пастаўлены пад пытанне і былі абноўлены гэтым абвяшчэннем! Ён уваскрос, і з Ім уваскрасае наша крэатыўная надзея на вырашэнне актуальных праблем, бо мы ведаем, што не з'яўляемся самотнымі", - дадаў ён.

Папа заўважыў, што святкаваць Пасху, значыць зноў паверыць, што Бог урываецца і не перастае ўрывацца ў нашу гісторыю. "Мы хочаць удзельнічаць у гэтым абвяшчэнні жыцця ці застанемся нямымі перад падзеямі?", - спытаў ён і заклікаў без страху ісці за Хрыстом, Які ўваскрос і запрашае нас вярнуцца "да месца і часоў першай любові".


31/03/2018 23:40