cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Францішак удзеліць сакрамэнт хросту васьмі катэхуменам

Францішак удзеліць сакрамэнт хросту васьмі катэхуменам - AFP

31/03/2018 10:07

Падчас Пасхальнай вігіліі, вечарам 31 сакавіка 2018 г. у ватыканскай базыліцы, Францішак удзеліць сакрамэнт хросту васьмі дарослым асобам. Чацвёра катэхуменаў паходзяць з Італіі, па адным з Албаніі, ЗША, Нігерыі і Перу. Старэйшай з іх, перуанцы Ізабэль Марцінэс Герман, сёлета споўніца 52 гады, а самаму маладому з гэтай групы, албанцу Кастрыёту Крысціяну Дэджоначу, 18 гадоў. 

Урачыстая літургія ў базыліцы св. Пятра пачнецца ў 20.30 па цэнтральнаеўрапейскім часе. У ёй прымуць удзел некалькі дзесяткаў тысяч вернікаў, якія прыбылі ў Рым з розных куткоў планеты. Канцэлебраваць св. Імшу з Пантыфікам будуць 70 кардыналаў і біскупаў і каля 300 святароў. 

1 красавіка, у Велікодную нядзелю, у 10.00 Пантыфік узначаліць св. Імшу на ватыканскай плошчы, пасля якой у 12.00 удзеліць урачыстае благаслаўленне “Urbi et Orbi” і звернецца з пасланнем з цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра.

З нагоды пасхальных святаў у Рыме былі прадпрыняты надзвычайныя меры бяспекі. У ахове правапарадку задзейнічаны каля 10 тыс. паліцэйскіх і супрацоўнікаў спецыяльных службаў. Асаблівы кантроль ажыцяўляецца за плошчай св. Пятра і тэрыторыямі, якія прылягаюць да Ватыкана. У агульнай колькасці павышаныя меры бяспекі тычацца больш чым 4 тыс. аб’ектаў італьянскай сталіцы.


31/03/2018 10:07