2018-04-01 12:50:00

Святы Айцец: Бог заўсёды здзіўляе


Весткі, што прыходзяць ад Бога, заўсёды здзіўляюць. Бог не можа абвяшчаць навіны не здзіўляючы і не ўзрушваючы, адзначыў Святы Айцец падчас урачыстай велікоднай Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 1 красавіка 2018 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. 

Калі Пан здзіўляе – Ён заклікае неадладна выходзіць у дарогу, як здарылася з евангельскімі жанчынамі, якія беглі, каб распавесці вучням пра пустую магілу, а таксама з апосталамі, якія беглі да яе, каб на ўласныя вочы ўбачыць, што Хрыста там няма. Адваротны прыклад – гэта Тамаш, які не жадаў бегчы, а патрабаваў доказаў, але Бог цярплівы да тых, хто не ідзе адразу, дадаў Папа.

На заканчэнне сваёй кароткай гаміліі Святы Айцец заклікаў удзельнікаў Эўхарыстыі адказаць для сябе: ці з’яўляюцца яны людзьмі, якія адкрытыя на "Божыя сюрпрызы" і ці гатовы яны неадкладна вырушыць у шлях, пачуўшы радасную вестку Пана?








All the contents on this site are copyrighted ©.