2018-04-02 12:40:00

Пантыфік: вызваліць несправядліва пазбаўленых свабоды


Святы Айцец заклікаў вызваліць людзей, якія былі выкрадзены або сталі ахвярамі несправядлівага пазбаўлення свабоды. З адмысловым зваротам ён выступіў пасля малітвы “Regina Coeli” 2 красавіка 2018 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Молімся аб дары міру для ўсяго свету, асабліва за народы, якія найбольш пакутуюць ад трываючых канфліктаў. Звяртаюся з асаблівым заклікам, каб выкрадзеныя і несправядліва пазбаўленыя свабоды людзі, былі вызвалены і змаглі вярнуцца дамоў”, - сказаў папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.