cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Кардынал Дзівіш: Ян Павел ІІ працягвае натхняць

Кардынал Дзівіш: Ян Павел ІІ працягвае натхняць - AFP

03/04/2018 15:45

Ян Павел ІІ не перастае прамаўляць да нас, натхняць нас, весці нас і напаўняць нас адвагай, падкрэсіў кардынал Станіслаў Дзівіш падчас урачыстай літургіі, якую цэлебраваў у 13-гадавіную смерці першага ў гісторыі славянскага Папы. Эўхарыстыя прайшла 2 красавіка 2018 г. у кракаўскім санктуарыі св. Яна Паўла ІІ.

У гаміліі былы асабісты сакратар Пантыфіка задаўся пытаннем: што можна прачытаць у кнізе жыцця Ян Паўла ІІ, якая зачынілася 2 красавіка 2005 г., але застаецца расчыненай для Касцёла і свету, асабліва ў сувязі з яго беатыфікацыяй і далейшай кананізацыяй?

Адказваючы, ён заўважыў, што ў цэнтры жыцця Яна Паўла ІІ заўсёды знаходзіўся Бог, на якім ён будаваў усё сваё існаванне. У кнігзе жыцця Караля Вайтылы можна ўбачыць яго клапатлівыя адносіны да чалавека, адкупленага крывёю Збаўцы. “Ян Павел ІІ быў перакананы, што чалавек з’яўляецца шляхам Касцёла і таму нястомна заклікаў Касцёл служыць яму”, - дадаў ён.

Кніга жыцця Яна Паўла ІІ кажа таксама пра яго вялікую любоў да Касцёла, які не з’яўляецца ідэальным, а складаецца з грэшных і слабых людзей, што знаходзяцца на шляху навяртання, вяртаюцца на шляхі, указаныя Евангеллем.

“У яго пастырскім сэрцы было месца для ўсіх. Ян Павел ІІ увёў Касцёл у трэцяе тысячагоддзе хрысціянскай веры і заахвоціў нас, каб гледзячы на аблічча Езуса Хрыста, адзінага Збаўцы свету, плылі на глыбіню веры, надзеі і любові, і такім чынам станавіліся закваскай у нашым неспакойным свеце”, - сказаў арцыбіскуп Кракаўскі на пенсіі.

Кардынал Дзівіш нагадаў таксама пра важную ролю, якую пантыфікат Яна Паўла ІІ адыграў на ўзроўні міжнароднай супольнасці, пра яго клопат аб лёсах народаў, пра спрыянне дыялогу паміж культурамі і рэлігіямі і ўклад у вызваленне краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ад ярма таталітарнай сістэмы. 


03/04/2018 15:45