cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Пантыфік адправіцца з пастырскім візітам на ўскраіну Рыма

Пантыфік адправіцца з пастырскім візітам на ўскраіну Рыма

04/04/2018 12:21

15 красавіка 2018 г. Францішак здзейсніць пастырскі візіт у рымскую парафію св. Паўла ад Крыжа, на заходняй ускраіне Вечнага горада, падчас якога сустрэнецца з мясцовай каталіцкай супольнасцю і ўзначаліць св. Імшу ў парафіяльным касцёле.

Паводле мясцовага пробашча, кс. Рабэрта Чэсана, візіт Святога Айца з'яўляецца “велікодным дарам, які прынясе супольнасці сапраўдную радасць”. Ён прызнаўся, што падрыхтоўка да гэтай падзеі толькі пачалася. Святар не хацеў паведамляць вернікам аб ёй заўчасна, каб чаканне сустрэчы з Папам не перашкаджала годнаму перажыванню Вялікага Посту.

Паводле слоў кс. Чэсана, афіцыйнай праграмы візіту Пантыфіка яшчэ няма, але хутчэй за ўсё у ёй будзе прадугледжана сустрэча Святога Айца з беднымі, пажылымі і самотнымі людзьмі, аб якіх сістэматычна клапоціцца парафія, часам дапамагаючы нават аплаціць падаткі і рахункі.

Сёлета Францішак ужо наведваў адну парафію Рымскай дыяцэзіі – св. Геласія І, Папы, якая знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Вечнага горада. Гэты візіт прайшоў 25 лютага 2018 г. Парафія св. Паўла ад Крыжа, у сваю чаргу, стане ўжо сямнаццатай, якую Святы Айцец наведае з пачатку свайго пантыфікату.


04/04/2018 12:21