cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Пантыфік прыняў даследчыкаў праблем Лацінскай Амерыкі

Пантыфік прыняў даследчыкаў праблем Лацінскай Амерыкі

06/04/2018 14:29

Францішак сустрэўся з дэлегацыяй французскай асацыяцыі “Цэнтр вывучэння праблем Лацінскай Амерыкі” (Centre d’Étude du développement en Amérique latine), якая прыбыла ў Ватыкан на чале з яе заснальніцай, спадарыняй Анрыян дэ Шапонэ. Аўдыенцыя адбылася 6 красавіка 2018 г. у Апостальскім палацы.

“Рады прыняць вас сённяшняй раніцай, каб прывітаць і скласці даніну пашаны за вашыя высілкі на карысць міру, абароны правоў чалавека, аховы нашай зямлі і падтрымкі развіцця больш гуманнага і братэрскага грамадства”, - сказаў Святы Айцец.

Папа прызнаўся, што высока цэніць місію Анрыян дэ Шапонэ як заснавальніцы “Цэнтра вывучэння праблем Лацінскай Амерыкі”, падкрэсліўшы, што яе нястомная крэатыўнасць прынесла плёны, скіраваныя на тое, каб “перафакусіраваць палітычныя рашэнні ў бок чалавецтва, спрыяючы будаванню грамадскай адказнасці, якая прадугледжвае клопат аб “супольным доме”. 

Святы Айцец назваў цудоўнай справай абуджэнне “мастацтва жыцця разам у прастаце, добразычлівасці, братэрстве” і навучання “культуры павагі і сустрэчы, адзінай, якая здольная будаваць будучыню на высокім узроўні ідэала чалавека”.

Пантыфік заўважыў, што праз сваю энцыкліку “Laudato si’”, розныя пасланні, скліканне Сінода Біскупаў аб Амазоніі, жадае пасадзейнічаць таму, каб “наша чалавечая гісторыя магла стаць квітненнем вызвалення, развіцця, збаўлення і любові”. “Выказваючы ўсім вам удзячнасць за вашу шчодрасць і сааахвярнасць, запэўніваю у маёй малітве і ад усяго сэрца благаслаўляю вас”, - сказаў Папа на заканчэнне сваёй прамовы.


06/04/2018 14:29