cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Святы Айцец заклікаў маліцца за эканамістаў

Святы Айцец заклікаў маліцца за эканамістаў - AFP

06/04/2018 11:41

“Эканоміка не можа вымагаць толькі павелічэння прыбытку, змяншаючы рынак працы і ствараючы такім чынам новых адчужаных”, - адзначыў папа Францішак у відэароліку, у якім агучыў малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц. Ён быў распаўсюджаны 6 красавіка 2018 г. праз ватыканскі канал у “Youtube”.

Святы Айцец заўважыў, што эканоміка павінна “ісці шляхам прадпрымальнікаў, палітыкаў, мысліцеляў і грамадскіх дзеячаў, якія на першае месца ставяць чалавечую асобу і робяць усё, што ў іх сілах, каб забяспечыць магчымасці для годнай працы”.

“Узнясём разам наш голас, каб эканамісты мелі мужнасць адмовіцца ад эканомікі адчужэння і навучыліся адкрываць новыя шляхі”, - агучыў Пантыфік сваю малітоўную інтэнцыю на красавік.


06/04/2018 11:41