cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Новы старшыня Папскай рады па заканадаўчых тэкстах

Новы старшыня Папскай рады па заканадаўчых тэкстах - AFP

07/04/2018 12:00

7 красавіка 2017 г. Францішак прыняў адстаўку старшыні Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў, кардынала Франчэска Кокапальмерыа, у сувязі з дасягненнем іерархам 80-гадовага ўзросту. Адначасова Пантыфік прызначыў на гэту пасаду арцыбіскупа Філіпа Янонэ, які дагэтуль быў дапаможным сакратаром узгаданай дыкастэрыі. 

Арцыбіскуп Янонэ нарадзіўся ў Неапалі ў 1957 г. У 1977 г. уступіў у Ордэн Кармэлітаў. У 1982 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. Абараніў доктарскую дысертацыю па кананічным праве ў Папскім латэранскім універсітэце. У 2001 г. быў прызначаны дапаможным біскупам Неапальскай архідыяцэзіі, а ў 2009 г. – біскупам дыяцэзіі Сора-Аквіна-Понтэкорва. 

У 2012 г. Бэнэдыкт XVI надаў яму годнасць арцыбіскупа і прызначыў віцэ-рэгентам Рымскай дыяцэзіі. На пасаду дапаможнага сакратара Папскай рады па інтэрпрытацыі заканадаўчых тэкстаў ён быў прызначаны папам Францішкам 11 лістапада 2017 г.

Кардынал Франчэска Кокапальмерыа адзначыў свой 80-гадовы юбілей 6 сакавіка 2018 г. Доктар тэалогіі і права, аўтар шматлікіх публікацый, ён быў старшынёй Папскай рады па інтэрпрытацыі заканадаўчых тэкстаў з 2007 г. 

Гэта ватыканская структура адказвае за інтэрпрэтацыю агульнага права Каталіцкага Касцёла, дапамагаючы іншым дыкастэрыям Рымскай курыі ў рэдагаванні дакументаў, якія выдаюцца імі. Таксама па просьбе біскупскіх канферэнцый узгаданая Папская рада даследуе адпаведнасць дакументаў, выдадзеных імі, з дзеючым заканадаўствам.


07/04/2018 12:00