2018-04-07 12:00:00

Пантыфік прызначыў нунцыя ў Азербайджане


7 красавіка 2018 г. Святы Айцец прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Азербайджане. Ім стаў 58-гадовы ватыканскі дыпламат амерыканскага паходжання, арцыбіскуп Пол Фіцпатрык Расэл, прадстаўнік Папы ў Турцыі і Туркменістане.

Арцыбіскуп Расэл нарадзіўся у 1959 г. у горадзе Грынфілд, на паўночным усходзе ЗША. Закончыў духоўную семінарыю ў Бостане. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1987 г. У чэрвені 2016 г. быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Турцыі і Туркменістане і атрымаў годнасць арцыбіскупа.

Пасада Апостальскага нунцыя ў Азербайджане заставалася вакантнай з красавіка 2017 г., пасля таго як яе пакінуў арцыбіскуп Марэк Сальчынскі, прызначаны прадстаўніком Папы ў Танзаніі.

Раней нунцый у Азербайджане адначасова з’яўляўся нунцыем у Грузіі і Арменіі. У лютым 2018 г. Святы Айцец прызначыў сваім дыпламатычным прадстаўніком ў гэтых двух каўказскіх краінах арцыбіскупа Жазэ Авэліна Бэтэнкура, які дагэтуль быў кіраўніком службы пратакола Дзяржсакратарыята.








All the contents on this site are copyrighted ©.