cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Святы Айцец заклікаў да міру ў Сірыі

Святы Айцец заклікаў да міру ў Сірыі - EPA

09/04/2018 14:09

У сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Сірыі Францішак заклікаў удзельнікаў канфлікту паўстаць на шлях перамоваў. Адмысловы зварот ён скіраваў пасля малітвы “Regina Coeli” 8 красавіка 2018 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“З Сірыі прыходзяць жудасныя паведамленні пра бамбардзіроўкі, ахвярамі якіх сталі дзясяткі людзей, многія з якіх жанчыны і дзеці, паведамленні пра людзей, якія сталі ахвярамі хімічных рэчываў, змешчаных у бомбы. Памолімся аб усіх загінулых, за параненых, за сем’і, якія пакутуюць. Няма добрай ці дрэннай вайны, і нішто, нішто не можа апраўдаць выкарыстанне такіх знішчальных сродкаў супраць бяззбройных людзей і народаў”, - сказаў Папа.

Святы Айцец заклікаў таксама маліцца, каб адказныя палітыкі і вайскоўцы абралі шлях перамоваў – адзіны, які можа прывесці да міру, і які не нясе смерць і разбурэнні. 


09/04/2018 14:09