2018-04-09 13:28:00

Папа павіншаваў хрысціян Усходніх Цэркваў з Вялікаднем


Святы Айцец павіншаваў з Вялікаднем вернікаў Усходніх Цэркваў. З адмысловым зваротам ён звярнуўся пасля ўрачыстай літургіі, якую ў Нядзелю Божай Міласэрнасці, 8 красавіка 2018 г., цэлебраваў на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. 

“Нашым братам і сёстрам з Усходніх Цэркваў, якія сёння святкуюць урачыстасць Пасхі паводле юліянскага календара, я скіроўваю мае самыя шчырыя віншаванні. Няхай Уваскрослы Пан напоўніць іх святлом і мірам і суцешыць супольнасці, якія перажываюць асабліва цяжкія сітуацыі”, - пажадаў Папа.

Сёлета Цэрквы, якія прытрымліваюцца юліянскага календара, адзначылі Вялікдзень 8 красавіка. Па грыгарыянскім календары галоўная хрысціянская ўрачыстасць адзначалася на тыдзень раней – 1 красавіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.