Пантыфік у бліжэйшыя тыдні здзейсніць некалькі пастырскіх візітаў. Так, у бліжэйшую нядзелю, 15 красавіка 2018 г. Францішак наведае парафію св. Паўла ад Крыжа на Віа-Поджыа-Вэрдэ, у заходняй частцы Рыма, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
Плануецца, што сюды Папа прыедзе каля 16.00. Ён сустрэнецца з дзецьмі, якія ўдзельнічаюць у катэхізацыі, пажылымі людзьмі, хворымі і беднымі, паспавядае некалькі асоб, а каля 18.00 узначаліць у парафіяльным касцёле св. Імшу.
Яшчэ два пастырскіх візіты Пантыфіка чакаюць у маі. У першы дзень месяца вечарам ён адправіцца ў рымскі санктуарый Божай Любові, дзе правядзе ружанцовую малітву. Набажэнства будзе прымеркавана да пачатку марыйнага месяца.
У суботу, 5 мая Францішак узначаліць у сталічным універсітэце “Тор-Вергата” сустрэчу з прадстаўнікамі Нэакатэхуменальнага шляху, якая пройдзе з нагоды 50-й гадавіны заснавання гэтага касцёльнага руху.
All the contents on this site are copyrighted ©. |