cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Францішак скліча кансісторый па кананізацыйных справах

Францішак скліча кансісторый па кананізацыйных справах - AP

11/04/2018 13:38

Папа скліча ў Ватыкане кансісторый па кананізацыйных справах. Гэта стала вядома пасля апублікавання 11 красавіка 2018 г. у Ватыкане плану літургічных цэлебрацый з удзелам Пантыфіка у красавіку і маі.

Бліжэйшая падзея Францішка чакае 20 красавіка: ён адправіцца з пастырскім візітам у Алесана і Мальфэта, у паўднёва-ўсходняй частцы Італіі. Візіт прымеркаваны да 25-годдзя з дня смерці біскупа Таніна Бэла, былога пастыра дыяцэзіі. Францішак наведае могілкі ў Алесана, родным горадзе іерарха. Пасля малітвы на магіле, ён звернецца да вернікаў, сабраных на плошчы перад некропалем. Адтуль вылеціць у Мальфэта, дзе ўзначаліць св. Імшу на тэрыторыі порту.

На IV Велікодную нядзелю, 22 красавіка, запланаваны святарскія пасвячэнні, якія Папа ўдзеліць у базыліцы св. Пятра.

У маі запланаваны тры папскіх цэлебрацыі. У першы дзень месяца вечарам Святы Айцец адправіцца ў рымскі санктуарый Божай Любові, дзе правядзе ружанцовую малітву. Набажэнства будзе прымеркавана да пачатку марыйнага месяца. У суботу, 19 мая ў Ватыкане Францішак узначаліць Звычайны публічны кансісторый па кананізацыйных справах, а на наступны дзень у базыліцы св. Пятра будзе цэлебраваць Эўхарыстыю ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога.


11/04/2018 13:38