cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Папа спачувае ў сувязі з авіякастрофай у Алжыры

Папа спачувае ў сувязі з авіякастрофай у Алжыры - AP

12/04/2018 11:48

Францішак выказаў свае спачуванні ў сувязі з авіякатастрофай, якая адбылася раніцай 11 красавіка 2018 г. на поўначы Алжыра і прывяла да гібелі 257 чалавек. У спецыяльнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, Папа запэўніў, што далучаецца да болю і малітвы сем’яў, якія закранула гэта трагедыя, і паздзяляе гора ўсяго алжырскага народа.

Святы Айцец просіць аб вечным супакоі для загінулых і суцяшэнні для тых, хто атрымаў цяжкія траўмы, а таксама моліцца ад Божай падтрымцы для ўсіх задзейнічаных у аказанні дапамогі. “На знак сваёй блізкасці Папа просіць аб багацці дароў Святога Духа для вас і мясцовага Касцёла, а таксама аб суцяшэнні Усявышняга для ўсяго алжырскага народа”, - гаворыцца ў тэлеграме, накіраванай на імя арцыбіскупа Алжыра Поля Дэфаржа.

Вайскова-транспартны самалёт “Іл-76” разбіўся раніцай хутка пасля ўзлёту з авіябазы, размешчанай недалёка ад Алжыра. Большую частку яго пасажыраў складалі вайскоўцы і члены іх сем’яў. Паводле дадзеных СМІ, некалькі чалавек выжылі, але атрымалі сур’ёзныя траўмы.


12/04/2018 11:48