cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

У Ватыкане прапануюць прысвяціць наступны Сінод жанчыным

У Ватыкане прапануюць прысвяціць наступны Сінод жанчыным - AFP

12/04/2018 13:58

Папская камісія па справах Лацінскай Амерыкі прапанавала Святому Айцу прысвяціць наступны Сінод Біскупаў тэме “Жанчына ў жыцці і місіі Касцёла”, - гаворыцца ў заяве, апублікаванай пасля пасяджэння гэтай структуры, якое праходзіла ў мінулыя дні ў Ватыкане і было прысвечана пакліканню жанчын у Касцёле.

Выказваючы ўдзячнасць за сведчанне хрысціянскіх жанчын, члены Камісіі адначылі, што яны, замужнія і кансэкраваныя, могуць і павінны адыгрываць большую ролю ў жыцці Касцёла, у тым ліку ў фармацыі будучых святароў.

Ватыканская структура перасцерагла ад негатыўнага ўплыву “мыльных опер” на жанчын у Лацінскай Амерыцы, паколькі яны часта падрываюць асновы сужэнства, сям’і і мацярынства, прадстаўляючы гэта як штосьці, што знявольвае і не дае развівацца. Увага звяртаецца на формы эксплуатацыі бедных жанчын, у тым ліку так званае сурагатнае мацярынства, што распаўсюджваецца часта пад уплывам замежных арганізацый. 

Як прыклад моцнай і паслухмянай Божай волі жынчыны прыводзіцца Марыя. Гучыць заклік да хрысціянскіх супольнасцяў да выдалення ўсіх забабонаў, стэрэатыпаў і форм дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын. 

Удзельнікі ватыканскай сустрэчы запрасілі да паляпшэння адносін паміж мясцовымі епіскапатамі і жаночымі манаскімі супольнасцямі: законніцы павінны прызнавацца ў якасці суадказных за камунію і місію Касцёла. Таксама прагучаў заклік да больш актыўнага ўдзелу жанчын у працэсе прыняцця рашэнняў на парафіяльным, дыяцэзіяльным, нацыянальным і агульнакасцёльным узроўнях.

Папская камісія па справах Лацінскай Амерыкі заклікала да намаганняў па выкараненні мужчынскага шавінізму, да процідзеяння адмаўленню мужчын ад сваіх дзяцей і безадказным сексуальным паводзінам.


12/04/2018 13:58