cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Святы Пасад у ААН: міграцыя – толькі добраахвотная

Святы Пасад у ААН: міграцыя – толькі добраахвотная - REUTERS

13/04/2018 16:45

“Міграцыя з’яўляецца сведчаннем прыроджанага чалавечага імкнення да шчасця, большых магчымасцяў і лепшага жыцця, нармальнай чалавечай рэакцыяй на крызіс”, - заявіў пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 11 красавіка 2018 г. у Нью-Ёрку. На думку арцыбіскупа Бернардзіта Аусы, пры правільным кіраванні, міграцыя ўносіць пазітыўны ўклад ва ўстойлівае развіццё, моцную эканоміку і здароўе грамадства.

Сапраўды гуманны падыход пачынаецца з забеспячэння права кожнага чалавека застацца на сваёй радзіме. Таму першаснае абавязацельства: забяспечыць, каб міграцыя была выбарам, а не неабходнасцю, падкрэсліў прадстаўнік Папы. Тут патрэбныя: барацьба з бедствам беднасці і няроўнасці, доўгатэрміновыя і надзейныя інвестыцыі як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўнях у галіне адукацыі, аховы здароўя, гарадскога планавання і палітыкі, забеспячэнне доступу да сацыяльнай абароны, адэкватнай інфраструктуры і жыллёвага будаўніцтва. Гэта з’яўляецца ключом да больш устойлівай добраахвотнай міграцыі ў будучыні.

Інакш выглядае сітуацыя сёння, звярнуў увагу ватыканскі дыпламат, міграцыйныя патокі ў значнай ступені выкліканы надзвычайнымі сітуацыямі, якія вынікаюць з нявырашаных канфліктаў, эканамічнага крызісу, стыхійных бедстваў і пагаршэння стану навакольнага асяроддзя. Сутыкнуўшыся з гэтым, многім дзяржавам не хапіла патэнцыялу для інтэграцыі мігрантаў, але і палітычнай волі, каб прыняць гэтых асоб з ушанаваннем іх годнасці. Такая сітуацыя, на думку прадстаўніка Папы, звязаная з агульнай няздольнасцю забяспечыць асноўныя патрэбы і правы чалавека.

Любая краіна, якая хоча эфектыўна кіраваць сваімі межамі, таксама павінна ўзяць на сябе адказнасць за агульнае дабро суседзяў. Няўстойлівыя кароткатэрміновыя рашэнні, якія маюць на мэце апраўдаць закрытыя межы, прывядуць да больш некіравальнага крызісу ў будучыні, агучыў пазіцыю Святога Пасаду дыпламат, заклікаючы да развіцця таго, што папа Францішак называе “культурай сустрэчы”.


13/04/2018 16:45