cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

У Ватыкане праходзіць перадсінадальная сустрэча па Амазоніі

У Ватыкане праходзіць перадсінадальная сустрэча па Амазоніі - AFP

13/04/2018 11:56

12 красавіка 2018 г. Францішак прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця перадсінадальнай сустрэчы па падрыхтоўцы Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў, прысвечанай Панамазонскаму рэгіёну. Будучы форум пройдзе ў кастрычніку 2019 г. у Ватыкане на тэму: “Амазонія: новыя шляхі для Касцёла і інтэгральнай экалогіі”.

У перадсінадальнай сустрэчы прымаюць удзел 13 экспертаў па пытаннях Панамазонскага рэгіёну, а таксама 18 членаў адмысловай Перадсінадальнай Рады, якая была створана Пантыфікам у сакавіку 2018 г. і ў склад якой уваходзяць 3 кардыналы, 13 біскупаў, якія прадстаўляюць розныя амазонскія супольнасці, законніца і свецкі вернік.

Вітаючы прысутных, Святы Айцец заўважыў, што хоць абвесціў аб намеры правесці Сінод Біскупаў па Амазоніі ў Рыме, падрыхтоўка да яго пачалася 19-20 студзеня 2018 г. у Пуэрта-Мальданада, падчас яго пілігрымкі ў Перу. Менавіта тады ён правёў першую  перадсінадальную сустрэчу з удзелам мясцовага духавенства.

Генаральны Сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Ларэнца Балдзісэры ў сваім кароткім прывітанні назваў Амазонію цудоўным садам з велізарнымі багаццямі і прыроднымі рэсурсамі, зямлёй, якая з’яўляецца роднай для індзейскіх народаў, што маюць уласную гісторыю і ўнікальнае аблічча. У той жа час, ён звярнуў увагу на рабаўніцкую эксплуатацыю багаццяў гэтага рэгіёну.

У якасці прадстаўніка карэннага насельніцтва Амазоніі, у перадсінадальнай сустрэчы прымае ўдзел каталіцкі святар з племені Туюка, якое пражывае на мяжы паміж Калумбіяй і Бразіліяй. Ён падзякаваў Пантыфіку за ўвагу да гэтага рэгіёну і запэўніў у гатоўнасці карэнных народаў Амазоніі ўзбагаціць Паўсюдны Касцёл сваім сведчаннем.


13/04/2018 11:56