cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Палітыка і эканоміка

Ватыканскі дыпламат у ААН пра правы мігрантаў

Ватыканскі дыпламат у ААН пра правы мігрантаў - AFP

14/04/2018 12:20

Прадстаўнік Святога Пасаду выступіў 14 красавіка 2018 г. у Нью-Ёрку на завяршэнне 51-й сесіі Камісіі па народанасельніцтве і развіцці, прысвечанай устойліваму развіццю гарадоў, мабільнасці людзей і міжнароднай міграцыі. Ён нагадаў, што асноўныя правы чалавека павінны быць гарантаваны ўсім, незалежна ад іх міграцыйнага статусу.

Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса нагадаў заклік Францішка да салідарнасці на кожным этапе міграцыйнага досведу. Актыўная падтрымка мігрантаў з боку міжнароднай супольнасці мае першараднае значэнне для глабальнага міру і ўстойлівай будучыні, нагадаў пазіцыю Святога Пасаду ватыканскі дыпламат.

Ён выказаў “сваё расчараванне” па прычыне няздольнасці дасягнуць выніку адносна паляпшэння статусу мігрантаў, праз прыняцце Глабальнай дамовы па міграцыі. На думку ватыканскай дэлегацыі, працэс быў сарваны з-за празмернай увагі да пытанняў, звязаных з сексуальным і рэпрадуктыўным здароўем і рэпрадуктыўнымі правамі, і нежадання зрабіць акцэнт на дзяржаўны суверэнітэт. 

Іерарх нагадаў, што не можа быць ціску на асобныя краіны адносна пытанняў, звязаных з абаронай жыцця. Міжнародная канферэнцыя па народанасельніцтве і развіцці адназначна сцвердзіла, што падыход да аборту павінен быць вызначаны ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўчым працэсам і што дзяржаўны суверэнітэт уключае ў сябе права кожнай краіны па выкананні рэкамендацый у адпаведнасці з сваім нацыянальным заканадаўствам і пры поўнай павазе да сваіх рэлігійных, этычных і культурных каштоўнасцяў. Ён звярнуў увагу, што Камісія па народанасельніцтве і развіцці павінна прытрымлівацца гэтых палажэнняў.

Ватыканскі дыпламат лічыць, што 51-я сесія Камісіі не дасягнула сваёй мэты. Але ён выказаў спадзяванне на дасягненне сапраўднага кансенсусу і паспяховых вынікаў працы гэтай структуры ў будучыні.


14/04/2018 12:20