2018-04-14 16:14:00

Святы Айцец ухваліў дэкрэты аб гераічнасці цнотаў


Францішак ухваліў 14 красавіка 2018 г. дэкрэты адносна васьмі Слуг Божых, прызнаючы гераічнасць іх цнотаў і, такім чынам, адкрываючы шлях да іх беатыфікацыі. Сярод іх тры святары і пяць законных сясцёр.

Першым ў спісе стаіць кс. Варгезэ Паяпілі (1876-1929), індыйскі святар сіра-малабарскага абраду, які заснаваў манаскую Кангрэгацыю “Sisters of the Destitute”, для служэння бедным, абяздоленым і пажылым людзям.

Прызнана таксама гераічнасць цнотаў: кс. Эмануэля Нуньеса Фармігао (1883-1958), партугальца, заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр Узнагароджання Маці Божай Фацімскай; італьянскага законніка Людовіка Лангары (1889-1963) з Кангрэгацыі Святароў Найсвяцейшага сакрамэнту; сястры Элізабэт Бруер з Канады (1818-1876), заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці з Атавы; італьянкі, сятры Маргэрыты Рычы Курбастра (1856-1923), заснавальніцы Кангрэгацыі Служак Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Агоніі; сястры Фларэнцы Джаванны Прафіліа з Італіі (1873 - 1956), якая заснвала манаскі Інстытут Францішканак Беззаганнага Зачацця з Ліпары; італьянскай сястры Марыі Далорэс ад Хрыста Валадара (1888-1967), заснавальніцы Кангрэгацыі Служак Місіянерак Хрыста Валадара; а таксама сястры Хусты дэ Дамінгес дэ Відаурэта і Ідой (1875-1958), настаяцельніцы іспанскай правінцыі Таварыства Дачок Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля.








All the contents on this site are copyrighted ©.