cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Папа наведае парафію на перыферыі Рыму

Святы Айцец наведае парафію на перыферыі Рыму - ANSA

15/04/2018 12:40

15 красавіка 2018 г. Францішак адправіцца з візітам у парафію св. Паўла ад Крыжа, у рымскім Корв’яле. Размешчаны на ўскраіне Вечнага горада мікрараён называюць перыферыяй не толькі па прычыне яго геаграфічнага палажэння, але і складанай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі жыхароў.

Пантыфік адправіць для парафіяльнай супольнасці нядзельную Эўхарыстыю. Сустрэнецца, сярод іншага, з беднымі, пажылымі і самотнымі людзьмі, паколькі менавіта ім парафіяне нясуць сістэматычную дапамогу. “Беднасць у нашым мікрараёне прыкметна ўзрастае. Кожны месяц больш за сто сем’яў атрымліваюць ад нас дапамогу, каб заплаціць арэндную плату і рахункі”, - прызнаўся пробашч, кс. Раберта Касана. Ён дадаў, што ўсё больш і больш актуальнай задачай становіцца дапамога пажылым і хворым асобам, ад якіх адмовіліся блізкія.

Гэта будзе другі ў гэтым годзе візіт Францішка ў рымскую парафію і сямнаццаты падчас яго пантыфікату.


15/04/2018 12:40