cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

“Regina Cаeli”: Папа заклікаў з павагай ставіцца да цела

“Regina Cаeli”: Папа заклікаў з павагай ставіцца да цела - REUTERS

15/04/2018 14:50

Да павагі і клопату пра ўласнае цела і цела сваіх бліжніх, заклікаў Францішак 15 красавіка 2018 г. у разважанні перад велікоднай марыйнай малітвай “Regina Cаeli”. Яго сустрэча з вернікамі прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“У цэнтры сённяшняга ІIІ Велікоднай нядзелі стаіць досвед уваскрослага Хрыста, які выпаў на долю Яго вучняў, - звярнуў увагу Папа. - Гэта асабліва відавочна праяўляецца ў Евангеллі, якое ў чарговы раз запрашае нас у Вячэрнік, дзе Езус аб’яўляецца апосталам, звяртаючыся да іх з наступным прывітаннем: “Спакой вам” (Лк 24, 36). Гаворка ідзе і пра ўнутраны спакой, які ўсталёўваецца ў адносінах паміж людзьмі. Падзея, якую апісвае евангеліст Лука, ставіць моцны акцэнт на рэалізме Уваскрэсення. Гаворка ідзе не пра з’яўленне душы Езуса, але яго рэальную прысутнасць ва ўваскрослым целе.

Езус адзначае, што апосталы занепакоены тым, што бачаць Яго. Яны ў шоку, таму што рэальнасць ўваскрасення для іх неймаверная. Яны думаюць, што бачаць духа, але ўваскрослы Хрыстус не з’яўляецца духам, Ён – чалавек з душой і целам. Таму кажа ім: “Паглядзіце на Мае рукі і ногі: гэта Я. Дакраніцеся да Мяне і пераканайцеся: бо дух не мае цела і касцей; як бачыце, Я іх маю” (Лк 24, 39). Але здаецца, што гэтага не дастаткова, каб пераадолець нявер’е вучняў. Евангелле таксама распавядае цікавую рэч: яны мелі шмат радасці ў сабе, настолькі шмат, што не маглі паверыць у гэта: “Не, гэтага не можа быць! Гэта не можа здарыцца! Столькі радасці не можа інаваць!”. І Езус пытаецца ў іх: “Ці маеце тут што з’есці?” (Лк 24, 41). Яны далі Яму кавалак печанай рыбы, а Ён узяў і еў перад імі.

Акцэнт Езуса на рэальнасць свайго ўваскрасення пралівае святло на хрысціянскі пункт гледжання адносна цела: яно не з’яўляецца перашкодай або вязніцай душы. Цела было створана Богам, і чалавек не з’яўляецца да канца чалавекам, калі адсутнічае адзінства душы і цела. Езус, Які перамог смерць і ўваскрос з мёртвых у целе і духу, дазваляе нам зразумець, што мы павінны станоўча ўспрымаць наша цела. Яно можа стаць падставай ці інструментам граху, але грэх выкліканы не целам, а нашай маральнай слабасцю. Цела з’яўляецца выдатным падарункам Бога, спраектаваным у саюзе з душой, каб цалкам выказаць вобраз і падабенства да Яго. Такім чынам, мы пакліканы ставіцца з вялікай павагай і клопатам да нашага цела, і цела іншых.

Кожная абраза, рана або насілле адносна цела нашага бліжняга з’яўляецца абразай Бога Творцы! Мае думкі звяртаюцца асабліва да дзяцей, жанчын, пажылых людзей, з якімі жорстка абыходзяцца. У целе гэтых людзей мы знаходзім цела Хрыста. Паранены Езус, з Якога смяюцца, паклёпнічаюць, Якога прыніжаюць, бічуюць, укрыжоўваюць, вучыць нас любові. Такой любові, якая ў сваім ўваскрасенні аказалася мацнейшай за грэх і смерць, і жадае адкупіць усіх, хто ў сваім целе пакутуе ад рабства нашага часу.

У свеце, дзе занадта часта пераважае жорсткасць да самага слабога і матэрыялізм, які прыгнечвае дух, сённяшняе Евангелле заклікае нас быць людзьмі з глыбокім, поўным захаплення і вялікай радасці поглядам, які вынікае з сустрэчы з уваскрослым Панам. Людзьмі, якія ўмеюць прыняць і ацаніць навізну жыцця, якую Ён сее ў гісторыі, каб накіраваць яе да новага неба і новай зямлі. Няхай на гэтым шляху нас падтрымлівае Дзева Марыя, чыйму матчынаму заступніцтву мы з даверам сябе даручаем”, - сказаў Пантыфік.

Пасля марыйнай малітвы, Францішак заклікаў, каб кожны хворы ў свеце сустракаўся з павагай да сваёй годнасці, быў акружаны клопатам, які адпавядае яго стану, і падтрымкай сям’і і медыкаў.


15/04/2018 14:50