cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Бэнэдыкт XVI святкуе 91-ы Дзень нараджэння

Бэнэдыкт XVI святкуе 91-ы Дзень нараджэння - ANSA

16/04/2018 11:41

Бэнэдыкт XVI адзначае 16 красавіка 2018 г. 91-ы Дзень нараджэння. Ёзэф Ратцынгер нарадзіўся ў Марктль на Іне ў Германіі 16 красавіка 1927 г. Быў абраны на Пасад св. Пятра 19 красавіка 2005 г. 11 лютага 2013 г. абвясціў аб сваёй адстаўцы, у якую сышоў 28 лютага 2013 г.

Святкаванне пройдзе ў кляштары “Mater Ecclesiae” на тэрыторыі Ватыкана ў невялікай групе з удзелам брата Папы на пенсіі, 94-гадовага кс. Георга Ратцынгера.

У мінулыя дні Бэнэдыкт XVI ужо прыняў у сваёй ватыканскай рэзідэнцыі некалькі віншавальных візітаў. Яго госцем зусім нядаўна быў кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, які падарыў новае афіцыйнае выданне даведніка “Oriente Cattolico”. Некалькі дзён таму Папа таксама прыняў абата Максіміліяна Хайма з групай цыстэрсаў з абацтва Хайлігенкройц у Аўстрыі.

16 кастрычніка ў Ватыканскай фільматэцы плануецца паказ дакументальнага фільма “Бэнэдыкт XVI – час ісціны” (Benedetto XVI, l’ora della verità), які затым выйдзе на італьянскім каталіцкім канале “TV2000”.


16/04/2018 11:41