cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Зацверджаны падрыхтоўчы дакумент Сіноду па Амазоніі

Зацверджаны падрыхтоўчы дакумент Сіноду па Амазоніі - REUTERS

16/04/2018 12:06

Перадсінадальная Рада Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў, прысвечанай Панамазонскаму рэгіёну, прыняла падрыхтоўчы дакумент, які змяшчае анкету для кансультацый. Тэма сходу, які пройдзе ў Ватыкане ў кастрычніку 2019 г., гучыць: “Амазонія – новыя шляхі для Касцёла і для інтэгральнай экалогіі”.

Працу Рады 12-13 красавіка 2018 г. узначаліў папа Францішак. Падчас рабочых сесій быў разгледжаны праект падрыхтоўчага дакумента да спецыяльнай асамблеі. Члены Рады выказалі ўдзячнасць за тэкст, падрыхтаваны Генеральным сакратарыятам Сінода з дапамогай экспертаў і прапанавалі карысныя заўвагі па яго паляпшэнні.

Падчас дыскусій была падкрэслена важнасць рэгіёну Амазонкі для ўсёй Зямлі. Удзельнікі абмеркавалі, у прыватнасці, душпастырскую сітуацыю ў рэгіёне і заўважылі патрэбу ў новых спосабах эфектыўнай інкультурацыі Евангелля сярод насельніцтва, асабліва карэнных народаў. Гаворка ішла таксама аб экалагічным крызісе, які ўплывае на рэгіён. Была падкрэслена неабходнасць развіцця інтэгральнай экалогіі, у адпаведнасці з рэкамендацыямі энцыклікі „Laudato si”.

У канцы сходу Перадсінадальная Рада зацвердзіў падрыхтоўчы дакумент з анкетай-апытальнікам. Тэкст будзе адпраўлены ў адпаведныя біскупскія канферэнцыі і іншыя ўпаўнаважаныя органы для распачацця кансультацый.

У ватыканскай сустрэчы прымалі ўдзел 13 экспертаў па пытаннях Панамазонскага рэгіёну, а таксама 18 членаў адмысловай Перадсінадальнай Рады, якая была створана Пантыфікам у сакавіку 2018 г. і ў склад якой увайшлі 3 кардыналы, 13 біскупаў, законніца і свецкі вернік, якія прадстаўляюць розныя амазонскія супольнасці.


16/04/2018 12:06