cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Папа ўдзеліць сакрамэнт пасвячэння

Папа ўдзеліць сакрамэнт пасвячэння - AFP

17/04/2018 14:12

22 красавіка 2018 г., у IV Велікодную Нядзелю і 55-ы Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях, Францішак удзеліць святарскае пасвячэнне шаснаццаці дыяканам, адзінацць з якіх будуць служыць у Рымскай дыяцэзіі. Урачыстая Эўхарыстыя пройдзе ў базыліцы св. Пятра, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. 

Шасцёра з гэтай групы паходзяць з розных краін свету і праходзілі фармацыю ў місіянерскай неакатэхуменальнай семінарыі “Redemptoris Mater”. Пяць дыяканаў рыхтаваліся да святарства ў семінарыі Рымскай дыяцэзіі, чатыры – тры з Індыі і адзін з Перу, – у Кангрэгацыі Сям’і Вучняў і адзін –  у Кангрэгацыі Айцоў Арыяністаў.

Найстарэйшым у гэтай групе з’яўляецца 41-гадовы Рэната Тарантэлі Бакары, родам з Рымскай дыяцэзіі. Усе семінарысты “Redemptoris Mater” паходзяць з па-за межаў Італіі: 27-гадовы Цьеры Рандрыанантэнаіна з Мадагаскара; 37-гадовы Юрай Бачкавіч з Харватыі, той жа ўзрост маюць дыякан з В’етнама Фаола Ван Тан і Тэйн Луін з М’янмы; 36 гадоў калумбійцу Фабіа Алехандра Пэрдома Ліскано і 28 – сальвадорцу Мойзэсу Пінэда Закарыясу.

Астатнія дыяканы з Рымскай дыяцэзіі, гэта: 29-гадовы Габрыэла Наска; 32-гадовы Эміліа Чэнані; 28-гадовы Масіма Кунсала і 26-гадовы Мікеле Фэрары.


17/04/2018 14:12