cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Сям'я і моладзь

Пантыфік заклікаў даць магчымасць выратаваць Альфі Эванса

Пантыфік заклікаў даць магчымасць выратаваць Альфі Эванса

24/04/2018 12:36

Святы Айцец з дапамогай “Twitter” у чарговы раз заклікаў выратаваць жыццё 2-гадоваму англічаніну Альфі Эвансу. У хлопчыка сур’ёзнае пашкоджанне галаўнога мозгу. Па словах урачоў, ён можа жыць толькі дзякуючы спецыялізаванаму медыцынскаму абсталяванню. Брытанскі суд даў права адключыць яго ад сістэмы, што было выканана 23 красавіка 2018 г. 

У той жа час, італьянскі ўрад прадаставіў хлопчыку грамадзянства, што дазволіла б яму пераехаць у Італію і пачаць тэрапію ў ватыканскай педыятрычнай клініцы “Bambinо Gesu”.

Францішак пісаў: “знаходзячыся пад уражаннем малітвы і вялізнай салідарнасці, кіраваных у бок Альфі Эванса, я зноў прашу пачуць пакуты бацькоў і запэўніць ім магчымасць пошуку новых форм лячэння”.

Італьянскі ўрад выказаў спадзяванне, што атрыманне дзіцём італьянскага грамадзянства дазволіць неадкладна перавезці яго ў Італію. Нажаль, усё гэта не дапамагло і 23 красавіка хлопчык быў адключаны ад апаратаў. І нават пасля гэтага яго бацькам не дазваляюць завезці дзіця ў Італію, дзе лекары гатовыя пазмагацца за яго жыццё. 

Бацька Альфі размясціў на сваёй старонцы ў “Facebook” пост, у якім папрасіў прабачэння перад сынам за прайграную барацьбу. Але нечакана высветлілася, што хлопчык не збіраецца здавацца – праз дзесяць гадзін пасля адключэння сістэмы жыццезабеспячэння хлопчык дыхае самастойна.

Цяжка сказаць, як доўга Альфі зможа пратрымацца без падтрымкі ўрачоў. Але яго папярэднік Чарлі Гард, якога брытанскія медыкі таксама пазбавілі шанцаў на жыццё, нягледзячы на заступніцтва Пантыфіка і Прэзідэнта ЗША, памёр у хоспісе неўзабаве пасля адключэння апарата. Яго бацькам не дазволілі забраць сына дадому нават перад смерцю.

У мінулую сераду, спасылаючыся на выпадак Эванса, Францішак нагадаў, што “адзіным Валадаром жыцця з самага пачатку да натуральнага канца ёсць Бог, і наш абавязак рабіць усё, што ў нашых сілах, каб абараніць жыццё”.


24/04/2018 12:36