cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Справядлівасць і мір

Святы Пасад: ядзернае стрымліванне стварае ілюзію міра

Святы Пасад: ядзернае стрымліванне стварае ілюзію міра - AP

24/04/2018 15:35

Ядзернае стрымліванне стварае “трагічную ілюзію” міру, падкрэсліў Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН на пасяджэнні, якое прайшло 23 красавіка 2018 г. у Жэневе ў рамках падрыхтоўкі да Канферэнцыі па аглядзе дзеяння Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, запланаванай на 2020 г.

У сваім выступленні арцыбіскуп Іван Юркавіч зазначыў, што зброя масавага знішчэння, асабліва ядзерная, стварае “падманлівае пачуццё бяспекі”. Ён нагадаў, што Святы Айцец асуджае не толькі пагрозы ядзернага нападу адной краіны на іншую, але нават сам факт валодання падобнага роду ўзбраеннямі. 

Паводле ватыканскага дыпламата, створаная ў 1970 г. сістэма нераспаўсюджвання ядзерная зброі – не выконваецца. Гэты факт, на яго думку, тлумачыцца “недальнабачным падыходам да забеспячэння нацыянальнай бяспекі і ўжываннем двайных стандартаў”.

Канкрэтныя ядзерныя пагрозы і распаўсюджванне ядзернай зброі дэманструе, што ідэя бяспекі, заснаваная на прынцыпе стрымлівання, з’яўляецца ілюзіяй, сцвердзіў арцыбіскуп Юркавіч. Адначасова ён раскрытыкаваў велізарныя фінансавыя выдаткі на стварэнне ядзерных узбраенняў. 

“Было б лепш, калі б сродкі, прызначаныя на мадэрнізацыю і ўтрыманне ядзернай зброі, ішлі на барацьбу з голадам, няроўнасцю, а таксама на адукацыю, ахову здароўя і навакольнага асяроддзя”, - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры ААН. 

Ватыканскі дыпламат звярнуў увагу на важнасць пераадолення мыслення, якое дапускае магчымасць выкарыстання падобных небяспечных для ўсяго чалавецтва ўзбраенняў. “Ядзерная зброя не павінна знаходзіць месца ў вайсковых арсеналах, але, перш за ўсё, магчымасць яе выкарыстання не павінна знаходзіць месца ў нашых сэрцах і думках”, - сказаў ватыканскі дыпламат на заканчэнне сваёй прамовы.


24/04/2018 15:35